Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрыманы 30‑гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар сталіцы. Ён падазраецца ва ўчыненні як мінімум 30 крадзяжоў з аўтамабіляў.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, злачынствы ўчыняліся ноччу. Разбіваючы шкло, злодзей выкрадаў аўтаманітолы, GPRS‑навігатары, мадулятары. З машын здымаў каўпакі, молдынгі, дэкаратыўныя значкі.

Затрыманы і саўдзельнік падазраванага. Пры вобшуку ў яго прыватным доме былі знойдзены і канфіскаваны тры выкрадзеныя магнітолы, тры сотавыя тэлефоны, экстракцыйны опіум. Падчас допытаў мужчыны паведамілі: яны штодзённа ўжываюць наркотыкі, якія ў ў тым ліку і самастойна выраблялі. Асноўная частка грошай, здабытых злачынным шляхам, ішла менавіта на наркотыкі. Затрыманыя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Устанаўліваецца іх датычнасць да ўчынення аналагічных злачынстваў.

Распачаты справы на падставе чч. 1 і 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Падчас расследавання, мяркуючы па колькасці ўчыненых злачынстваў, справа будзе аб’яднана ў адну — крадзеж у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 205 КК), за што прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?