Сёння днём у Віцебску быў затрыманы актывіст аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Алесь Галавань, паведаміў НН сустаршыня БХД Павел Севярынец.
Галаваня міліцыя затрымала проста ў цэнтры горада, калі ён вяртаўся з паліклінікі. Цяпер яго вязуць у Першамайскі РУУС.
Паплечнікі звязваюць гэта з справай Сяргея Каваленкі. У верасні Галаваня затрымлівалі разам з Каваленкам падчас прыезду ў горад над Дзвіной Патрыярха Маскоўскага Кірыла.