Працэс над Юрасём Іванюковічам у Маскве зноў адкладзены да 30 жніўня. Суд дагэтуль не можа знайсці якаснага перакладчыка. Адвакат Станіслаў Маркелаў кажа, што прапанаваная перакладчыца не здолела звязна патлумачыць ніводнага пытання і ніводнага адказу: «Яна не ведае ні слова па-беларуску навогул. Але гэта прафесійны перакладчык – адзіны, які ёсць, як я ведаю, ва ўсёй Расіі. Іванюковіч не зразумеў нічога, што яна перакладала, і я таксама не зразумеў. Яна порста не можа перакладаць». Нагадаем, што Іванюковіча судзяць за надпісы «Жыве Беларусь» і «БТ ілжэ», зробленыя ім на беларускай амбасадзе ў Маскве.

Эўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0