Беларускія арнітолагі заклікаюць у гэтыя выходныя пакарміць птушак і паназіраць за імі.

 Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) 16‑17 студзеня правядзе акцыю «Птушкі на кармушцы». Асноўная мэта акцыі — нагадаць жыхарам краіны пра неабходнасць падкормліваць птушак зімой, а таксама прыцягнуць іх да вырабу кармушак для птушак.

Арнітолагі сумесна з простымі аматарамі прыроды зробяць некалькі сотняў кармушак для птушак і ўсталююць іх на дрэвах і стаўбах. У шматлікіх школах будуць арганізаваныя падкормачныя пляцоўкі, дзе школьнікі змогуць падкормліваць птушак і назіраць за іх паводзінамі.

У гэтыя дні АПБ просіць палічыць наведвальнікаў кармушак і паведаміць пра вынікі сваіх назіранняў. Сярод найбольш актыўных удзельнікаў АПБ разыграе палявыя біноклі, прадстаўленыя «Yukon Advanced Optics» — распрацоўшчыкам і вытворцам дзённых назіральных прыбораў і прыбораў начнога бачання.

Інфармацыю пра колькасць і відавы склад птушак прапаноўваецца высылаць на адрас каардынатара зімовага ўліку птушак — Мядзельскага раённага аддзялення АПБ (222397, Мінская вобласць, г. Мядзел, вул. Ленінская, 2) з пазнакай «Птушкі на кармушцы» або адправіць sms на кароткі нумар 0841 (даступна для абанентаў МТС і velcom).

Вынікі ўліку птушак на кармушках можна таксама паведаміць па тэлефоне 8017‑2630130, даслаць па e‑mail: [email protected] ці размясціць на форуме сайта ptushki.org А таксама на сайце birdwatch.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?