Сёньня раніцай (а 9.30 паводле менскага часу) на Чаркізаўскім рынку ў расейскай сталіцы прагрымеў выбух.
Па зьвестках на 12.40, загінулі восем чалавек. Зь іх – двое дзяцей. 41 чалавек адпраўлены ў больніцы.
«Першапачатковы агляд месца здарэньня пацьвердзіў, што у адным з павільёнаў спрацавала безабалонкавае выбуховае прыстасаваньне», - - перадае радыё «Эхо Москвы» са спасылкай на ИТАР-ТАСС.
«Відавочцы бачылі, як двое невядомых пакінулі торбу і зьбеглі».
Па факце выбуху – магутнасьць 1,0–1,2 кг у тратылавым эквіваленце – заведзена крымінальная справа. Yнайбольш імаверныя вэрсіі: тэракт альбо крымінальныя разборкі.
Як паведамілі карэспандэнту «Нашай Нівы» ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі, «пакуль, на шчасьце, беларускіх грамадзянаў сярод загінулых і пацярпелых ня выяўлена».
Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве, зазначылі ў прэс-службе, шчыльна супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі і Міністэрствам па надзвычайных сытуацыях Расеі.