Дзяржаўтаінспекцыя Мінска шукае кіроўцу, які збег з месца ДТЗ.

ДТЗ адбылося сёння каля 7.40 на вуліцы Ціміразева насупраць ГЦ «Град».

Легкавая аўтамашына шэрага колеру, як мяркуецца, «Рэно Кліё», наехала на жанчыну. Аўтамабіль рухаўся з боку вуліцы Нарачанскай ў напрамку МКАД. Кіроўца збег з месца здарэння. Вядома, што ў аўтамашыне адсутнічае левае вонкавае люстэрка задняга віду. Магчыма, маюцца і пашкоджанні пярэдняй левай частцы аўтамабіля.

Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама просіць відавочцаў пазваніць на тэлефоны:

222‑08‑40, 222‑25‑05, 229‑49‑57, 222‑17‑17 або 102.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?