Па выніках апрацавання 95,18% пратаколаў участковых камісій, Віктару Януковічу аддалі галасы 35,42% выбарцаў, Юліі Цімашэнцы — 24,95%, Сяргею Цігіпку — 13,01%.

Такія звесткі былі абнародаваныя ў прэс‑цэнтры украінскага ЦВК.

За Арсенія Яцанюка прагаласавалі — 6,96%. Замыкае першую пяцёрку Віктар Юшчанка — 5,50%.

За Пятра Сіманенку прагаласавалі 3,54% выбарцаў, Уладзіміра Літвіна — 2,33%, Алега Цягнібока — 1,45%, Анатоля Грыцэнку — 1,20%.

Замыкае першую дзясятку Іна Багаслоўская, якая атрымала 0,42% галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?