Расейскія СМІ паведамілі дату рэфэрэндуму па Канстытуцыйным акце Саюзнай дзяржавы. Ён павінен прайсьці ў лістападзе–сьнежні.
Правядзеньне рэфэрэндуму абмяркоўвалася на сустрэчы беларускага і расійскага кіраўнікоў у Сочы 19 жніўня. Дакладную дату плебісцыту могуць прызначыць ужо ў верасьні.
Нагадаем, што Канстытуцыйны акт Саюзнай дзяржавы лідэры Беларусі і Расеі меліся падпісаць яшчэ ў 2002 г., аднак тады гэта так і не адбылося.
Еўрапейскае радыё для Беларусі