Амерыканскія даследчыкі з універсітэта Каліфорніі, паназіраўшы за 156 студэнткамі, прыйшлі да высновы, што бландзінкі больш агрэсіўныя і самаўпэўненыя, чым уладальніцы валасоў іншых колераў.

Вучоныя адзначаюць, што светлавалосым дзяўчатам удзяляецца больш увагі і да іх лепш ставяцца. Паводле слоў спецыялістаў, менавіта гэта акалічнасць робіць іх больш моцнымі ў барацьбе за тую або іншую сацыяльную перавагу. Такім чынам, чым больш жанчына адчувае сябе асаблівай, тым больш агрэсіўна яна сябе паводзіць пры дасягненні мэт.

У той жа час даследаванне паказала, што, х

оць бландзінкі і больш агрэсіўныя, яны значна радзей за брунетак і рыжых становяцца ініцыятарамі боек.

Яны хутчэй папросяць кагосьці за іх заступіцца, чым самі ўступяць у сварку, у працэсе якой будуць выглядаць не лепшым чынам, аднак могуць быць настроены вельмі ваяўніча. Вучоныя выказалі здагадку, што гэта выклікана апасеннем нанесці шкоду сваёй знешнасці.

Паводле слоў спецыялістаў, гэтыя назіранні ў роўнай меры адносяцца як да натуральных бландзінак, так і да дзяўчат, якія штучна асвятлілі валасы. Хутка пасля змянення колеру валасоў былыя шатэнкі і брунеткі прывыкаюць паводзіць сябе гэтак жа, як натуральныя бландзінкі.

Першыя бландзінкі з’явіліся на тэрыторыі Еўропы 11 тыс. гадоў таму, гэты колер валасоў яны атрымалі ў выніку генетычнай мутацыі. Цяпер 85 працэнтаў насельніцтва зямнога шара маюць цёмныя валасы і вочы, а ад 50 працэнтаў да 79 працэнтаў бландзінаў паходзяць са з Скандынавіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?