У Ісландыі 6 сакавіка пройдзе рэферэндум па пытанні аб выплатах кампенсацый замежным укладчыкам збанкрутавалага банка Icesave. Пра гэта абвясціў урад краіны.

Раней парламент Ісландыі ўхваліў закон аб кампенсацыі ўкладаў іншаземцам, аднак прэзідэнт Олафур Рагнар Грымсан адмовіўся яго падпісаць, прапанаваўшы правесці рэферэндум.

Згодна з нядаўнімі апытаннямі, больш за 60 працэнтаў выбаршчыкаў выступаюць супраць таго, каб дзяржава выдаткавала з бюджэту каля 4 мільярдаў еўра на кампенсацыі былым укладчыкам з Вялікабрытаніі і Нідэрландаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?