Маці лідэра «Партнэрства» Мікалая Астрэйкі Яўгенія з-за хваробы сёньня не змагла прыйсьці да ізалятару на вуліцы Валадарскага сустракаць Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку.

Яўгенія Астрэйка віншуе Эніру і Аляксандра з выхадам на волю, а адносна справы «Партнэрства» жанчына сказала:

(Яўгенія Астрэйка:) «Мяркую, была мэта запалохаць усіх астатніх. Але я лічу, што мой сын абсалютна не вінаваты — і мой сын, і астатнія актывісты «Партнэрства». Але што зробіш? Так атрымалася. Пакуль мы нічога зьмяніць ня можам. Засталося толькі спадзявацца на лепшае, на тое, каб яны ўсе хутчэй вярнуліся дамоў».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0