Самым папулярным жаночым імем, якое далі дзіцяці ў сталіцы ў 2009 годзе, аказалася Дар’я, а мужчынскім — Уладзіслаў.

Пра гэта распавялі ў ЗАГСе Маскоўскага раёна Мінска, які з’яўляецца лідэрам па нараджальнасці, Дар’яў нарадзілася 120, Уладзіславаў — 99.

У пераліку самых папулярных жаночых імёнаў (у парадку змяншэння) — Дар’я, Настасся (Анастасія), Ганна, Марыя, Паліна, Лізавета, Ксенія, Аляксандра.

Хлопчыкаў называлі часцей за ўсё Уладзіславам, Арцёмамі, Іванамі, Ягорамі, Максімамі, Аляксеямі, Мікітамі, Ільямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?