Супрацоўнікі падмаскоўнай міліцыі ўстанавілі падрабязнасці інцыдэнту ў Відным, які выклікаў вялізны рэзананс у СМІ.
Высветлілася, што былому супрацоўніку ДПС, які ў нецвярозым стане чапляўся да дзяўчыны, супрацьстаяла не група свядомых грамадзян, як пра гэта паведамлялася , а адзін сталы чалавек. Да таго ж, фінал не быў трагічным — ніхто былому міліцыянту не пераразаў горла.

Першапачаткова сродкі масавай інфармацыі падавалі падзеі як свядомае процістаянне пасажыраў маршруткі п’янаму нахабнаму міліцыянту. Навіна абрастала ўсё новымі і новымі падрабязнасцямі і скажалася, выглядаючы як чарговая праява бясчынства міліцыі.

Як паведамляе агенцтва «Росбалт», аператыўнікі дапыталі каля дзесятка сведкаў і склалі «сапраўдную карціну таго, што здарылася».

Паводле дадзеных агенцтва, 26‑гадовы малодшы лейтэнант Юры Залужны быў звольнены з органаў унутраных спраў 14 студзеня з фармулёўкай «па ўласным жаданні». Аднак рэальнай прычынай звальнення стаў нястрыманы характар супрацоўніка ДПС УУС Чэхава, які праяўляўся пры зносінах з кіроўцамі і калегамі.

У ноч на 17 студзеня Залужны, выпіўшы шмат спіртнога, паехаў катацца на сваім мерседэсе. Каля 6 раніцы на прыпынку грамадскага транспарту ў Відным ён заўважыў дзяўчыну, выйшаў з машыны і пачаў да яе чапляцца.
Тая заляцанні п’янага мужчыны адрынула, але ён стаў праяўляць настойлівасць, угаворваючы сесці да яго ў машыну. Калі былы міліцыянт перайшоў на грубасці, за дзяўчыну заступіўся малады чалавек на прыпынку.

Даішнік накінуўся на яго з кулакамі, але ў гэты момант да прыпынку пад’ехала маршрутка і малады чалавек змог вырвацца і заскочыць у салон. Да таго моманту дзяўчына паспела збегчы.

Залужны пачаў збіваць і пенсіянера, паваліўшы яго на снег. Але тут пад’ехаў рэйсавы аўтобус і сталы мужчына кінуўся бегчы.
Экс‑даішнік кінуўся за ім і дагнаў. Пасажыры аўтобуса толькі тады здагадаліся выклікаць міліцыю.

Пенсіянер збег, а супрацоўнікі міліцыі затрымалі былога калегу. Зараз вядзецца следства, але Залужны не прызнае сваёй віны і кажа, што ніякіх інцыдэнтаў на прыпынку не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?