Моцная залева, што ўсчалася сёньня па апоўдні, была ня дужа працяглай, але пасьпела нарабіць шкоды на менскіх вулках.

Дзе-нідзе перад вялікімі лужынамі былі вымушаныя спыняцца тралейбусы і трамваі. У вадзе глохлі аўтамабілі, і з-за гэтага на вуліцах утвараліся заторы.

Вялікая вада зьбіралася ў звыклых нізкіх месцах – вул. Маякоўскага, плошча Бангалор, вул. Якуба Коласа…

Фотасьведчаньні менскіх інтэрнаўтаў можна паглядзець у блоґах і форумах. Напрыклад, тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0