Экспарт калійных угнаенняў за студзень—лістапад 2009 года скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года на 56,1%.

Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За 11 месяцаў мінулага года Беларусь экспартавала 1 млн. 612 тыс. тон калійных угнаенняў. Сярэдняя экспартная цана за тону склала 796 даляраў, што на 0,9% ніжэй за цану студзеня—лістапада 2008 года. Экспарт азотных угнаенняў за названы перыяд мінулага года да такога ж перыяду 2008 года, наадварот, павялічыўся на 93,5% і склаў 259,6 тыс. тон.

Таксама за 11 месяцаў Беларусь павялічыла экспарт нафтапрадуктаў на 1,6%. Сярэдняя цана адной тоны ў гэты перыяд мінулага года склалася на ўзроўні 440 долараў, што ніжэй за ўзровень 2008 года на 30,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?