Святар Расейскай праваслаўнай царквы Максім распрацоўвае онлайн-гульню па матывах хрысціянскага веравучэння. У ёй можна гуляць ад асобы святара, семінарыстаў, епіскапа або сястры міласэрнасці.

Па словах аўтара, галоўная мэта гульні — павысіць царкоўную граматнасць. Гэтаму мусяць дапамагчы, у прыватнасці, месца развіцця віртуальных падзей — копіі старажытнага Ерусаліма і Галілеі. А у аснове сюжэту будуць падзеі, апісаныя ў Старым і Новым Запаветах.

Каб паспяхова прайсці гульню, персанаж павінен весці праведнае жыццё і прытрымлівацца запаветаў.
Іграка будуць пастаянна ставіць перад выбарам, і за кожны правільны адказ ён атрымае заахвочванне.

Праект разлічаны на дзяцей ўзростам каля 10 гадоў. Пры гэтым

царква падкрэслівае, што намеру прапагандаваць праваслаўе яна не мае.
Праграма будзе мець адукацыйны характар.

Па планах аўтара, да завяршэння працы над гульнёй патрабуецца каля года. Назва гульні пакуль не называецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?