У Мінску ў выніку наезду «МАЗа» загінуў 22-гадовы хлопец, які пераходзіў дарогу на пераходзе, які быў не аснашчаны святлафорам.

Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы, трагедыя адбылася 20 студзеня прыблізна ў 7.00 насупраць дома №205 па вуліцы Розы Люксембург.

У выніку наезду пешаход атрымаў закрыты пералом аснавання чэрапа, пералом сцягна і памёр ад траўм у Мінскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Усяго за мінулыя суткі ў Мінску зафіксавана 114 дарожна-транспартных здарэнняў, з якіх два — з пацярпелымі (адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў траўмы). За парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў да адказнасці прыцягнуты 117 кіроўцаў. Аштрафаваны 264 пешаходы-парушальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?