Кіраўнік Падліковай палаты і сустаршыня Асацыяцыі юрыстаў Расіі Сяргей Сцяпашын заявіў, што ў рамках рэфармавання органаў унутраных спраў у МУС можа быць створана прафесійная паліцыя.

«Міліцыі грамадскай бяспекі (МОБ) наколькі я ведаю, яе больш не будзе. І, напэўна, стварэнне прафесійнай паліцыі — гэта рашэнне абсалютна правільнае», — сказаў Сцяпашын на пасяджэнні Асацыяцыі з удзелам кіраўніка МУС Рашыда Нургаліева.

Сцяпашын не раскрыў сутнасці новаўвядзенняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0