Выбарчыя камісіі могуць па сваім меркаванні заказваць празрыстыя скрыні для галасавання.

Пра гэта было заяўлена 21 студзеня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у Мінску.

«Галоўнае, каб былі ўлічаныя памеры новай скрыні», — сказаў галоўны спецыяліст арганізацыйна-прававога аддзела Цэнтравыбаркама Глеб Хмялёў.

Паводле яго слоў, памеры новых стацыянарных скрынь для выбарчых участкаў павінны быць 85 см увышкі, 50 см ушыркі і 40 см углыбкі.

Што да пераносных скрыняў, то, як растлумачыў Хмялёў, яны могуць быць любых зручных для гэтых мэтаў памераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?