Нягледзячы на маразы, якія не сыходзяць з Беларусі ўжо другі тыдзень, установы адукацыі не прыпыняюць заняткі. Такое ж надвор'е будзе трымацца як мінімум да наступнай серады.

Ва упраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі карэспандэнту "НН" паведамілі, што ніводная школа не прыпыняла заняткі.
На думку супрацоўнікаў міністэрства, тэмпература некрытычная - усяго мінус 18-19 градусаў.

Найбольшыя маразы чакаюцца ў нядзелю, калі ў Мінску ў раніцу слупок тэрмометра апусціцца да мінус 25 градусаў. На шчасце, у гэты дзень школы не працуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?