Міністэрства замежных спраў правярае інфармацыю пра магчымасьць знаходжаньня беларусаў у ліку пасажыраў расейскага самалёту Ту-154, які пацярпеў катастрофу пад Данецкам. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзелу прэсавай службы беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Марыя Ваньшына.

Паводле паведамленьняў інформагенцтваў, расейскі пасажырскі самалёт Ту-154, які кіраваўся з Анапы ў Санкт-Пецярбург, пацярпеў у 45 кілямэтрах ад Данецку. Самалёт належаў кампаніі «Пулкаўскія авіялініі». На ягоным борце знаходзіліся 160 пасажыраў і 10 членаў экіпажу.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0