З вечара нядзелі цэнтр Рыгі ахутаны смугою, якая, паводле свайго складу, нагадвае смог.
Прычынай яе з’яўлення стала халоднае надвор’е, адсутнасць ветру, дым ад кацельняў і печаў, што перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы, а таксама выхлапныя газы аўтамабіляў.
Якасць паветра ў Рызе зараз ацэньваецца як кепская, што можа нанесці шкоду здароўю людзей. З прычыны чаду, утрымання двухвокісу серы і двухвокісу вугляроду можа пагоршыцца працаздольнасць.