У паведамленнях, якія паступаюць з суданскай сталіцы Хартум, гаворыцца пра мужчыну, які шпурнуў у прэзідэнта Амара Башыра чаравіком.

Сведкі сцвярджаюць, што чаравік не трапіў у прэзідэнта, а кідальніка абуткам затрымалі супрацоўнікі аховы.

У прэс‑службе Башыра не пацвердзілі факту кідання чаравіка, заявіўшы, што мужчына быў спынены, спрабуючы наблізіцца да прэзідэнта.

Амар Башыр абвінавачваецца ў датычнасці да здзяйснення ваенных злачынстваў у рэгіёне Дарфур, а таксама ў злачынствах супраць чалавечнасці, якія прывялі да гібелі 35 тысяч чалавек і прычыніліся да смерці, прынамсі, 100 тысяч чалавек.

Ордэр Міжнароднага крымінальнага суда на яго арышт быў выпісаны 4 сакавіка 2009 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?