Радыёжурналісты з Канады, Францыі, Бельгіі і Швейцарыі адважыліся на цікавы эксперымент.
Яны год будуць жыць у сельскай глыбінцы ў Францыі, падтрымліваючы сувязь з навакольным светам толькі праз Twitter і Facebook,
каб высветліць, ці будуць яны ў курсе падзей свету без звычайных камунікацый.
Падобны эксперымент ладзіўся ў 2000‑м дзядзькам пад прозвішчам DotComGuy. Тады ён планаваў год пражыць, не выходзячы з дому і камунікуючы толькі праз Сеціва. Усё неабходнае для жыцця ён замаўляў праз інтэрнет, але задума не зрэалізавалася — якраз адбыўся крах «доткомаў», і спонсары адмовіліся ад праекта.
У новым эксперыменце журналісты хочуць высьветліць,
ці насамрэч сацыяльныя сеткі могуць быць адзінай крыніцай інфармацыі пра падзеі ў свеце.
На працягу году пяцёра журналістаў не будуць наведваць інфармацыйныя сайты, а ўсе навіны будуць чэрпаць толькі з Twitter і Facebook. Свае ўражанні ўдзельнікі эксперыменту абяцаюць выкладаць у супольным мікраблогу.
0
0
0
0
0
0