Справа па ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй) распачата ў Слуцку

ў дачыненні да двух мясцовых жыхароў, 19‑гадовага і 17‑гадовага братоў.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, злачынства было ўчынена 25 студзеня.

Нападпітку браты цэлы вечар здзекаваліся з трэцякласніцы - яе маці некуды выйшла па справах. З’яўленню маладых людзей дзяўчынка не здзівілася, бо ведала іх — маці школьніцы і браты часта бачыліся.

Максімальнае пакаранне згодна з ч. 3 арт. 167 КК — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?