31 снежня арганізаваная групоўка, члены якой былі нядаўна затрыманыя ў Бабруйску за арганізацыю выбуха, планавала здзейсніць чарговую падобную акцыю ў Гомелі.

Пра гэта паведаміў на сваёй сённяшняй прэс‑канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Фёдар Балейка.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэтую падзею вобмаль, бо яшчэ вядзецца следства. На прэс‑канферэнцыі было агучана толькі, што ў склад групоўкі ўваходзілі тры жыхары Бабруйска, а таксама жыхары Гомеля і Ліды — усе яны раней не асуджаліся.

На гарадской кватэры і на дачы аднаго з удзельнікаў групоўкі супрацоўнікі міліцыі знайшлі цэлую падпольную хімічную лабараторыю па вырабе выбухоўкі.

Нагадаем, што 4 снежня ў Бабруйску былі затрыманыя два мясцовыя жыхары за падрыў самаробнага выбуховага прыстасавання. Гэта адбылося на адной з цэнтральных вуліц горада, вуліцы Карла Маркса вечарам, каля 7‑мі гадзін. Адразу пасля здарэння міліцыя затрымала двух чалавек, 40 і 21 году. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкула 339 частка 3 КК — «Асабліва злоснае хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?