Прагноз надвор’я на 28 — 30 студзеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі чакаюцца снег і завірухі. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём у многіх раёнах снег, завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, раніцай і днём парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 13—20°С, па паўночным усходзе да мінус 26°С, днём мінус 8—13°С,

на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей мінус 4—7°С.

У Мінску 28 студзеня воблачна. Ноччу без істотных ападкаў. Раніцай і днём снег, завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра

ноччу мінус 18—20°С, днём мінус 10—12°С.

У наступныя двое сутак — 29 і 30 студзеня — па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 29 студзеня часам снег, месцамі завіруха. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, ноччу ў асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°С, днём мінус 4—10°С.

30 студзеня на большай частцы тэрыторыі снег. Днём месцамі завіруха. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, днём парывы до 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 7—12°С, пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 2—9°С.

У Мінску 29 студзеня воблачна з праясненнямі. Часам снег, слабая завіруха. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—11°С, днём мінус 5—7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?