У ноч на 23 жніўня ў Берасьці загінуў літоўскі дыплямат, афіцэр бясьпекі Літвы, дарадца міністра замежных спраў Вітаўтас Пачунас.

Цела дыплямата знайшлі каля берасьцейскай гасьцініцы, дзе ён спыніўся падчас рабочага візыту ў Беларусь. Мяркуецца, што Пачунас выпаў з вакна гатэлю — паведамляе агенцтва Рэгнум.

Ад камэнтароў у літоўскай амбасадзе адмаўляюцца, заяўляючы, што чакаюць вынікаў сьледзтва.

Гэта ня першы сьмяротны выпадак з супрацоўнікамі замежных амбасадаў у Беларусі. Увесну памёр консул у Горадні Рышард Бадонь-Лехр. Яго знайшлі ў ягонай гарадзенскай кватэры без прытомнасьці і, па патрабаваньні сваякоў, перавялі ў Беласток, дзе дыплямату зрабілі апэрацыю. 6 красавіка консул памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0