Беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка ўпэўнены, што дамоўленасці пра пастаўкі нафты пратрымаюцца нядоўга. «Ужо ў сярэдзіне года пры стварэнні агульнай мытнай тэрыторыі мыты і квоты акажуцца нонсенсам», растлумачыў ён.

На яго думку, гэта павінна разумець і Расія.

Стала зразумела, што хавалася за ранейшай прапановай Сямашкі.

Віцэ-прэм’ер Беларусі хацеў спачатку атрымаць увесь памер бязмытнай нафты (яе хапіла б да траўня). Такім чынам, Беларусь карысталася б бясплатнай нафтай паўгоду згодна з дамоўленасцю, а пасля бясплатныя ўмовы былі зацверджаныя правіламі агульнай мытнай прасторы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?