Сёлетні год нарабіў клопату сялянам усходу Эўропы: моцныя маразы ўзімку, суша сярод лета ды залева ў разгар жніва. Польскае міністэрства сельскай гаспадаркі прагназуе недабор зерня ў памеры 20% леташнага ўраджаю, Літва страціла траціну ўраджаю (страты ацэньваюцца ў 170 млн эўра), у Расеі не дабяруць амаль 10 млн т., ва Ўкраіне, празь зімовае вымярзаньне пшаніцы, – 3,7 млн т. І толькі беларускім нівам ня страшныя ні маразы, ні суш, ні буры.

Калі верыць БТ, БелТА і намесьніку міністра сельскай гаспадаркі Васілю Паўлоўскому, плянуецца атрымаць 7,2 млн т. збожжа -- нават болей, чым летась. Ураджайнасьць у сярэднім складае аж 29,3 ц/га. Найлепшыя паказчыкі зафіксаваныя ў Гарадзенскай вобласьці – 36 ц/га, найменшыя ў Гомельскай — 24 ц/га.

Над гэтым фэномэнам варта задумацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?