Сёньня, 23 жніўня, каля 10-й раніцы у аднаго з наведнікаў генэральнага консульства Польшчы ў Горадні быў выяўлены узрывальнік ад гранаты. Як паведаміла прэсавая сакратарка пасольства Польшчы ў Менску Моніка Садоўская. у выніку праца генэральнага консульства была прыпыненая на 40 хвілінаў.

Калі мужчына праходзіў у будынак генконсульства, спрацаваў мэталадэтэктар. Ахоўнікі затрымалі наведніка і перадалі яго міліцыі. У кішэні ў затрыманага і быў знойдзены узрывальнік ад гранаты. Як адцеміла Садоўская, узрывальнік не ўяўляў пагрозы для жыцьця.

Сам затрыманы, якому на выгляд каля 60 гадоў, паведаміў, што ён проста забыўся выкласьці прадмет з кішэні.

Паводле АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0