Старшыня памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі на прэс‑канферэнцыі паведаміў, што ад 1 ліпеня на памежных пераходах зноў вернуцца крамы Duty Free. Гэта звязана з уступленнем у сілу пагадненняў па Мытным саюзе.

Рачкоўскі лічыць, што ўсе падобныя крамы павінны быць ва ўласнасці дзяржавы. Чыноўнік прывёў прыклад невялічкага гандлёвага пункту на мяжы з Украінай, дзе грашовы абарот за дзень складаў блізу 15 тысяч еўра. Пры гэтым што пераход за дзень праходзіла чалавек дваццаць.

Рачкоўскі сказаў, што попыт на танныя алкагольныя напоі быў вялікі сярод барменаў.

Старшынямі мытнага і памежнага камітэтаў было прынятае рашэнне на некаторы час прыпыніць працу Duty Free, каб разабрацца ў сітуацыі. Цяпер крамы Duty Free працуюць толькі ў аэрапорце. Астатнія ж крамы на памежных пераходах працуюць як звычайныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?