Пра гэта заявіў сёння кіраўнік дзяржавы, прымаючы даверчыя лісты паслоў замежных дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такая шматвектарная, прагматычная пазіцыя Беларусі дала магчымасць замацаваць пазітыўную дынаміку ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам. Час пацвердзіў правільнасць выбранага ў Беларусі замежнапалітычнага курсу, у аснове якога незалежнасць і шматвектарнасць, прагматызм і паслядоўнасць. «Мы будзем і далей прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, якія даюць нам магчымасць у поўнай меры рэалізоўваць магчымасці супрацоўніцтва са знешнім светам», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь заўсёды была і будзе гатова да адкрытага ўзаемавыгаднага партнёрства. «Умова ў нас адна — паважлівае стаўленне да нашага народа, гатоўнасць працаваць з намі без «каменя за пазухай»,

без націску, шчыра, сумленна, адкрыта»,

— сказаў беларускі лідэр.

Звяртаючыся да дыпламатаў, кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што з часам яны ацэняць Беларусь як надзейнага і перспектыўнага партнёра і змогуць давесці да народаў сваіх краін і ўрадаў аб’ектыўнае разуменне Беларусі, якая адкрыта для знешняга свету, шырокіх кантактаў, плённага супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі.

«Вы пазнаёміцеся з Беларуссю як незалежнай дзяржавай, якая займае дастойнае месца ў сусветнай супольнасці. У аснове нашай знешняй палітыкі міралюбнасць, павага да народаў, добрасуседства, неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў і імкненне да развіцця самых актыўных эканамічных і культурных сувязей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?