У Калінінградзе (Расія) прайшла шматтысячная акцыя пратэсту супраць палітыкі расійскіх уладаў у сферы павышэння тарыфаў ЖКГ і дзяржпошлін.

На акцыі гучалі патрабаванні адстаўкі прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна і губернатара вобласці Георгія Боса.

У акцыі ўзялі ўдзел практычна ўсе палітычныя сілы рэгіёну, апроч праўладнай партыі «Единая Россия».

Міліцыя ацаніла колькасць удзельнікаў мітынгу ў 9 тыс. чалавек. Арганізатары заяўляюць, што на акцыю выйшлі дзесяткі тыся людзей. Гэта найбуйнейшая акцыя пратэсту ў Расіі за апошнія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?