Гэта будзе залежаць ад таго, як Грэцыя будзе выходзіць з найскладанейшага фінансавага стану. Грэцыя трапіла ў даўгавую яму — у гэтым годзе яна мусіць выплаціць 54 мільярды еўра альбо аб’явіць дэфолт.Урад абяцае знайсці грошы і разлічыцца па пазыках, але фінансавыя рынкі бачаць сітуацыю нашмат больш песімістычна.
Палова ад 54 млрд павінна быць выплачана ў другім квартале. У красавіку і траўні краіна мусіць аддаць па 12 мільярдаў еўра.
«Наступныя шэсць месяцаў будуць мець вырашальнае значэнне. Яны стануць выпрабаваннем для нас і, на міжнародным узроўні, для нашага добрага імя», — сказаў прэм’
Лідэр дзяржавы трымаецца сацыялістычнага светапогляду і таму не збіраецца абразаць сацыяльныя выплаты.«Працоўныя не будуць расплачвацца за выпраўленне сітуацыі. Мы не будзем замарожваць ці змяншаць заробкі», — абяцае ён.
Дзяржаўны доўг ужо перавысіў 300 мільярдаў еўра. Калі ж Грэцыі прыйдзецца аб’явіць дэфолт і адмовіцца ад выплат, моцны ўдар будзе нанесены па фінансавым сектары Еўрасаюза. Дэфолт падарве давер да еўрапейскай валюты і прынясе істотныя страты фінансавым кампаніям з усёй Еўропы.
У найгоршым выпалку Грэцыя будзе вымушаная пакінуць зону еўра, увесці нацыянальную валюту, а пасля дэвальваваць яе.Але нават такое разгортванне падзей будзе балючым ударам па Еўропе. Мяркуецца, што найбольш адчувальным ён стане для Іспаніі і Партугаліі. Не маючы магчымасці дэвальваваць сваю валюту — краіны ўваходзяць у зону еўра — урады будуць вымушаныя рэзка скараціць рэальныя заробкі.
Днямі СМІ атрымалі звесткі, што Грэцыя звярнулася па дапамогу да Кітая, што было ўспрынята як крык адчаю. А катэгарычная адмова азіятаў стала своеасаблівым вотумам недаверу з боку Пекіна. Праўда, міністр фінансаў Грэцыі абвяргае ўдзел урада ў гэтай гісторыі: «Мы не звярталіся да Кітая, і інвестыцыйны банк не меў паўнамоцтваў весці перамовы ад нашага імені». Тым не менш, цэны грэчаскіх аблігацый працягваюць падзенне.
Пакуль хваляванні вакол Грэцыі працягваюцца, еўра за апошні месяц знізіўся да даляра з суадносінаў 1,51 да 1,39. Гэта найменшыя значэнні за паўгода.
Аналітыкі прадказваюць працяг падзення еўра ў бліжэйшыя дні, бо праблема не зможа вырашыцца хутка.
Выбар тут такі: калі вялікія краіны зоны еўра (Нямеччына, Францыя) Грэцыі дапамогуць, гэта будзе ўспрынята як гатоўнасць еўрапейцаў пагадзіцца з мякчэйшымі нормамі бюджэтнай дысцыпліны ў зоне еўра. Тады еўра пакаціцца ўніз мацней, бо стане ясна, што гэтая валюта не будзе такой даходнай у доўгатэрміновай перспектыве.
У той жа час калі дапамога Грэцыі аказана не будзе, гэта будзе сведчыць аб працягу жорсткай фінансавай палітыкі. Тады еўра зможа ўтрымацца на сваіх цяперашніх пазіцыях. Аднак еўразона пачне мяняць абсягі.