Міжземнаморскі цыклон, які прынёс сёння ў многія раёны Беларусі моцныя снегапады, 2 лютага ўжо змесціцца на паўднёвыя раёны Фінляндыі,

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

З ростам атмасфернага ціску снег будзе невялікім. Толькі наступнай ноччу ў Віцебскай вобласці, а днём 2 лютага на ўсходзе чакаюцца умераныя снегапады.

Да канца гэтага тыдня чакаецца чаргаванне абласцей паніжанага і павышанага ціску. Час ад часу будзе ісці снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны чакаецца ў межах 6—14 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 16 градусаў,

а ў ноч на 5 лютага яна панізіцца да мінус 18 градусаў.

Дзённая тэмпература складзе 2‑‑5 градусаў марозу. 5 лютага прагназуецца 2—10 градусаў марозу.

У бліжэйшыя выхадныя з ростам атмасфернага ціску верагоднасць ападкаў зменшыцца. Беларусь апынецца на перыферыі шырокага паўночнага антыцыклона. Так, у суботу, 6 лютага, у асобных раёнах пройдзе невялікі снег. У нядзелю ў асноўным будзе без істотных ападкаў.

Падзьме халодны ўсходні вецер. Тэмпература паветра пачне паніжацца.

У ноч на суботу яна складзе 7‑14 градусаў марозу, пры праясненнях будзе да мінус 18 градусаў. Суботнім днём тэмпературны фон будзе вагацца ад 4 градусаў марозу на паўднёвым захадзе да мінус 13 градусаў на паўночным усходзе краіны.

У ноч на нядзелю прагназуецца мінус 9‑16 градусаў,
пераважна па паўночным‑ўсходняй палове тэмпература панізіцца да 17‑22 градусаў марозу.

Днём у нядзелю чакаецца мінус 7‑‑14 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?