Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў у сярэдніх цэнах снежня 2009 года для розных сацыяльна‑дэмаграфічных груп насельніцтва.

Гэтыя нарматывы дзейнічаюць з 1 лютага па 30 красавіка 2010 года

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з 1 лютага гэтага года складае Br395 тыс. 20 у разліку на месяц

(з 1 лістапада 2009 года па 31 студзеня 2010‑га быў роўны Br387 тыс. 690).

Новы МСБ сям’і з чатырох чалавек павялічыўся на 1,9 працэнта, што звязана з ростам цэн на тавары і тарыфаў на паслугі, растлумачыла галоўны спецыяліст упраўлення комплекснага аналізу і каардынацыі Людміла Сінюціна. Гэты сацыяльны нарматыў служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

У адпаведнасці з заканадаўствам мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна‑культурных патрэбнасцей чалавека.

Асноўныя артыкулы расходаў сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек у цэнах снежня 2009 года:

прадукты харчавання — 50,4 працэнта, адзенне, бялізна, абутак — 20,2 працэнта, карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 11,8 працэнта, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 6,9 працэнта, прадметы культурна‑бытавога і гаспадарчага прызначэння — 6,6 працэнта, культурна‑асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 2,2 працэнта.

Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва, узмацнення сацыяльнай падтрымкі маючых патрэбу грамадзян, фарміравання сістэмы народнагаспадарчых прапорцый і прыярытэтаў, якія забяспечваюць паэтапнае набліжэнне спажывання грамадзян да навукова абгрунтаванага ўзроўню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?