Савет міністраў Беларусі ўнёс змяненні ў правілы аказання паслуг электрасувязі.

Паводле інфармацыі прэс‑службы ўрада, у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў №84 ад 25 студзеня 2010 года, у прыватнасці,

зменіцца парадак падліку слоў у тэлеграмах.

Так, за адно слова ў міжнароднай тэлеграме лічыцца кожнае слова, кожная група, якая складаецца з літар і лічбаў, кожная змешаная група, якая складаецца не больш чым з 10 літар (знакаў, лічбаў). Пры наяўнасці ў групе больш за 10 літар (знакаў, лічбаў) кожныя наступныя 10 літар (знакаў, лічбаў) будуць лічыцца асобным словам.

Акрамя таго, працы па ўстаноўцы абаненцкіх разетак для падключэння канцавых устройстваў будуць выконвацца работнікамі аператара электрасувязі ў тэрміны, узгодненыя з абанентам. Раней такія працы праводзіліся не пазней за 10 дзён пасля аплаты абанентам іх кошту.

«Пастанова №84 прынята з мэтай удасканалення парадку аказання паслуг электрасувязі. Пры распрацоўцы дакумента ўлічваліся прапановы Сусветнага банка, суб’ектаў права заканадаўчай ініцыятывы, зацікаўленых органаў, у тым ліку тых, якія ажыццяўляюць аператыўна‑вышуковую дзейнасць, аператараў электрасувязі», — адзначыла прэс‑служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?