Пра гэта на нарадзе ў МЗС Фінляндыі заявіў кіраўнік міністэрства Аляксандр Стуб, паведамляе прэс‑служба ведамства.

«Паміж Мінскам і Хельсінкі ўсяго 800 км. Нашы адносіны маюць вялікі эканамічны патэнцыял, і мы павінны максімальна ім скарыстацца», — заявіў Стуб. Ён таксама падкрэсліў, што ёсць добрыя ўмовы для развіцця двухбаковых сувязяў, якія за апошнія гады пашырыліся.

Фінляндыя таксама імкнецца развіваць дэмакратыю ў Беларусі, сказаў фінскі міністр. «Правы чалавека ляжаць у аснове нашай знешняй палітыкі — мы можам рабіць уплыў уласным прыкладам», — лічыць Стуб.

Паводле меркавання кіраўніка МЗС Фінляндыі,

у Беларусі «прыкметны паступовы прагрэс, але не ўсё ў норме з пункту гледжання правоў чалавека і вяршэнства закона».

«Але кірунак [развіцця] дакладны», — сказаў Стуб. Ён адзначыў, што Беларусь важная як сусед Фінляндыі, таму фінскае дыппрадстаўніцтва ў Мінску «апраўданае».

29 студзеня ў Хельсінкі быў апублікаваны першы афіцыйны дакумент аб развіцці адносін з краінамі Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Дакумент уключае ацэнку развіцця рэгіёну і двухбаковыя адносіны гэтых краін з Фінляндыяй і Еўрасаюзам. Галоўнымі мэтамі палітыкі ў рэгіёне вызначана падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека, прадухіленне канфліктаў і ўмацаванне знешняй палітыкі ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?