Чатырох бычкоў сярэдняй вагой па 262 кілаграмы кожны скраў невядомы злачынца з малочнатаварнай фермы сельгаскааператыва «Нарачанскія зоры» ў вёсцы Касічы, што ў Вілейскім раёне.
Здарэнне адбылося ў перыяд з 25 па 28 студзеня. Кошт скрадзеных бычкоў складае 3 мільёны 248 тысяч 800 рублёў. На ферму злодзей трапіў праз незамкнёныя дзверы.
30 студзеня міліцыя завяла крымінальную справу.