Справа па арт. 214 Крымінальнага кодэкса (выкраданне транспартнага сродку) распачата следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС Мінска ў дачыненні да 23‑гадовага мінчаніна.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, работнік адной са сталічных камерцыйных фірм вырашыў з камфортам паехаць з бара, для чаго загадзя падманным шляхам узяў ключы ў замацаванага за службовым мікрааўтобусам «Фальксваген» кіроўцы. За руль малады чалавек сеў, не маючы вадзіцельскага пасведчання. Дабрацца шчасліва дамоў яму перашкодзіла спакуса зрабіць гэта яшчэ ў больш зручных умовах.

На вуліцы Байкальскай мінчаніну спадабаўся «Паршэ Кайен», які ён паспрабаваў адкрыць ключом ад «Фальксвагена».

Спроба ўскрыць машыну не ўдалася, паколькі каля яе нечакана з’явіўся гаспадар. Малады чалавек не разгубіўся і расказаў уладальніку «Паршэ» аб тым, што ён — выпадковы прахожы — толькі што прадухіліў выкраданне іншамаркі. Прычым злачынца пакінуў у замку ключы, а вырываючыся, яшчэ і ўдарыў яго па галаве. Таму гаспадар аўтамабіля павінен сплаціць кампенсацыю.

Уладальнік «Паршэ» праігнараваў паведамленне незнаёмца,

які ў адказ на такую няўдзячнасць схапіў яго за адзенне і запатрабаваў узнагароджанне. Падчас сваркі гаспадар іншамаркі выклікаў міліцыю. Яна і ўстанавіла, хто спрабаваў выкрасці дарагі аўтамабіль і што «Фальксваген» выкрадзены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?