Жыхарам ЗША давядзецца яшчэ цэлых шэсць тыдняў чакаць вясны.

Такі прагноз даў «народны метэаролаг» сурок Філ, які жыве ў гарадку Панксутоні (штат Пенсільванія).

Паводле традыцыі, Філа выцягнулі з нары пры вялікай колькасці цікаўных. Той агледзеўся навокал, пабачыў свой цень – і палез назад.

Гэтае азначае, што зіма будзе доўжыцца яшчэ шэсць тыдняў.

Адпаведна, каб было пахмурнае надвор’е, то неўзабаве б прыйшла вясна.

Традыцыі выцягваць сурка ў нары споўнілася ў ЗША 123 гады (першы раз гэта адбылося ў 1887 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?