2 лютага ў мінскай сярэдняй школе №153 прайшла сустрэча вучняў з Уладзімірам Някляевым. Для пісьменніка гэта адна з нешматлікіх магчымасцяў выступіць у дзяржустанове.

Зала была поўная. Безумоўна, выкарысталі адміністрацыйны рэсурс. Гэта было відаць з таго, наколькі няўважліва слухалі пісьменніка. Нехта размаўляў, нехта рабіў штосьці іншае. Вучні яшчэ не ўсведамляюць значнасці Някляева. Кнігі па-за школай дзеці амаль не чытаюць. А ў школьнай праграме па літаратуры твораў пісьменніка больш няма.

Рызыкуючы быць звольненымі, настаўнікі спрабуюць пазнаёміць вучняў з той культурай, якой няма ні на дзяржтэлебачанні, ні ў дзяржаўнай прэсе.

Такі ўчынак выклікае павагу.

Цікавасць Уладзімір Някляеў выклікаў у малодшых школьнікаў. Тыя і пытанні не саромеліся задаваць. Тычыліся яны школьных гадоў пісьменніка. Па-дзіцячы наіўна. А Някляеў расказваў пра складанасць жыцця.

Арганізаваць сустрэчу дапамог бацькоўскі камітэт школы. Навучанне ў ёй хоць і расейскамоўнае, але беларускаму слову тут заўжды рады. Пацверджаннем таму з’яўляюцца рэгулярныя сустрэчы з беларускамоўнымі аўтарамі. Гасцямі школьнікаў ужо былі Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк.

Школьнікі віталі Някляева стоячы.

Школьнікі віталі Някляева стоячы.

Сябры пісьменніка падарылі школе тэлевізар

Сябры пісьменніка падарылі школе тэлевізар

Дырэктар школы Аляксей Гарадовіч — прыхільнік беларускага слова.

Дырэктар школы Аляксей Гарадовіч — прыхільнік беларускага слова.

Самыя маленькія чытачы Някляева.

Самыя маленькія чытачы Някляева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?