Палітыка
1 каментар БЕЛТА | 11:25, 3 лютага 2010

Прапанова дэпутатаў пра адмену адтэрміноўкі ад армейскага прызыву для студэнтаў‑платнікаў не знайшло падтрымкі і не ўвойдзе ў лік паправак у закон «Пра воінскі абавязак і воінскую службу».

Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі.

На пасяджэнні рабочай групы вырашана пакінуць тую частку законапраекта, якая тычыць прадастаўлення адтэрміновак ад службы ў войску, без змяненняў. Яна застаецца ў тым жа выглядзе, у якім была прынята дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.

То бок адтэрміноўку ад арміі мяркуецца адмяніць толькі для студэнтаў завочных формаў навучання.

«Прапанова аб тым, каб замест завочнікаў, прызываць усіх студэнтаў‑платнікаў,

не знайшла падтрымкі ні ў Міністэрстве адукацыі, ні ў Адміністрацыі прэзідэнта, выклікала неадназначнае тлумачэнне ў грамадстве»,

— растлумачыў Віктар Гумінскі. Таму яна не ўвайшла ў законапраект пры падрыхтоўцы яго да другога чытання.

Падзяліцца навіной:         
1 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Ігар напiсаў(ла) Люты 3, 2010 у 13:12
Тыя хто не мае дастаткова грошай ідуць вучыцца завочна... каб нейк забяспечыць сям'ю... атрымаецца што і грошай не заробяць і адукацыі не атрымаюць....
навошта нам адукаваныя людзі... яны не за тых галасуюць

а платнікі проста адкупаюцца ад арміі...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).