У Лельчыцах на ўроку асноў бяспекі жыццядзейнасці (АБЖ) адбыўся выбух, у выніку якога быў паранены 12‑гадовы школьнік.

Як паведамілі жыхары райцэнтра,

надзвычайнае здарэнне адбылося яшчэ 29 студзеня ў СШ №2, урок АБЖ вёў дырэктар школы. Падчас заняткаў грымнуў выбух, дырэктар выклікаў хуткую дапамогу.

Высветлілася, што вучань 7‑га класа прынёс у школу электрадэтанатар запаволенага дзеяння, прызначаны для геолагаразведвальных работ.

Падчас уроку хлопчык падключыў дэтанатар да батарэйкі мабільнага тэлефона, і адбыўся выбух. Хлопчыку ў бальніцы зрабілі аперацыю. Дзіця страціла чатыры пальцаў на кісці.

Паводле слоў бацькоў, электрадэтанатар знайшлі ў доме памерлага дзядулі, які быў геолагам.

Іншыя дзеці не пацярпелі. Міліцыя праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?