Тарыфы на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў у Беларусі з 4 лютага будуць павышаны ў сярэднім на 5%.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №11.

Тарыфы на паслугі па правядзенні дзяржтэхагляду павышаны ў сувязі з тым, што з увядзеннем у дзеянне з 1 студзеня 2010 г. Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Беларусі стаўка падатку на дададзеную вартасць павялічылася з 18% да 20% і адбылося павелічэнне затрат на аказанне паслуг. Новы прэйскурант на паслугі па правядзенні дзяржтэхагляду Мінэканомікі зацвердзіў па прапанове Міністэрства транспарту і камунікацый.

Згодна з дакументам, к

ошт тэхагляду легкавога аўтамабіля з рухавіком, які працуе на бензіне, складзе з улікам ПДВ 28 200, з рухавіком, які працуе на дызельным або газавым паліве, — 29 900;

матацыкла — 2 800; аўтобуса з тэхнічна дапушчальнай масай не больш за 5 т ‑‑ 37 600, аўтобуса з тэхнічна дапушчальнай масай больш за 5 т — 37 900 рублёў; грузавога аўтамабіля ў залежнасці ад дапушчальнай масы і прызначэння для перавозкі асобных відаў грузаў — ад 33 300 да 49 100, а таксама прычэпаў — ад 9 300 да 26 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?