На прэзідэнцкіх выбарах шансы перамагчы заўсёды ёсць у тых, хто змагаецца за сваю краіну і інтарэсы народа, будуе свае дзеянні на прынцыпах маралі і прыстойнасці, а не на хлусні, фальшы, крывадушнасці і цынізме.
Пра гэта заявіў палітык Аляксандр Казулін 2 лютага ў Мінску на пасяджэнні грамадскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі».
Паводле яго слоў, надышоў час, калі трэба ўсё і ўсіх назваць сваімі імёнамі, і найперш у апазіцыйным асяроддзі. «Неабходны жорсткі, ясны, праўдзівы, аб’ектыўны і канкрэтны аналіз сітуацыі. І хопіць быць добранькімі з усімі, калі Радзіма ў небяспецы», — сказаў Казулін.
0
0
0
0
0
0