У эфіры Першага тэлеканала і «ЛАДа» запланаваныя 162 гадзіны трансляцый з Канады (прыкладна па 10 гадзін у дзень): цырымоніі адкрыцця і закрыцця, самыя відовішчныя і цікавыя беларускім спартыўным заўзятарам спаборніцтвы, а таксама штодзённыя агляды ў «Дзённіках Алімпіяды».

Сёлета ў эфіры Першага і «ЛАДа» аматараў спорту чакаюць прамыя тэлетрансляцыі хакейных матчаў, біятлонных гонак, скачкоў з трампліна і спаборніцтваў фрыстайлістаў, а таксама спаборніцтвы, паказаныя ў запісе ў найбольш зручны для гледачоў час, улічваючы розніцу часавых паясоў.

Традыцыйныя «Дзённікі Алімпіяды» і паведамленні ў «Навін» падрахуюць агляды дня і дадуць магчымасць зазірнуць у спартыўнае алімпійскае закуліссе.

Трохтыднёвы тэлемарафон стартуе напярэдадні адкрыцця Алімпіяды, 12 лютага, калі Першы ў вячэрнім эфіры пакажа першы «Дзённік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?