У гэту нядзелю, 7 лютага, у цэнтры Вільні адчыніцца блышыны рынак. Ён будзе дзейнічаць кожную нядзелю з 12.00 да 16.00.

Улетку блышыны рынак працаваў у дворыку Дома настаўніка, на Раство — на тэрасе гандлёвага цэнтра Gedimino 9. Гэтую традыцыю вырашылі ажывіць — цяпер рынак будзе працаваць на 4 паверсе ГЦ Gedimino 9.

Арганізатары плануюць падрыхтаваць для гасцей розныя майстэрні для творчых заняткаў. Акрамя таго, з гэтага часу блышыны рынак будзе экалагічным. Ён не толькі будзе заклікаць адмовіцца ад непатрэбнага спажывецтва і заклікаць да абмену, на ім будуць праводзіць заняткі на гэтую тэму.

Тут змогуць гандляваць ўсе ахвотныя якія змогуць прапанаваць цікавыя рэчы. Паводле слоў арганізатараў, зусім няважна, ці ёсць у вас вясельныя сервізы, карціна, арыгінальны капялюш або калекцыя касет — кожны, нават самы дзіўны прадмет, знойдзе сабе гаспадара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?