Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністр РФ Уладзімір Пуцін 4 лютага на пасяджэнні прэзідыума ўрада, паведамляе РІА Новости.

«Мы будзем і далей развіваць гэтыя працэсы (інтэграцыі) аж да стварэння Адзінай эканамічнай прасторы і ў адпаведнасці з гэтым будзем выбудоўваць наша ўнутранае заканадаўства. Але гэта справа будучыні, мы дамовіліся пра тое, што мы пяройдзем да АЭП з 1 студзеня 2012 года. Зразумела, Расійская Федэрацыя будзе рухацца ў гэтым напрамку», — сказаў Пуцін.

***

Беларусь, Казахстан, Расія і Украіна заявілі пра намер стварыць АЭП у 2003 годзе.

Працэс зацягнуўся ў сувязі з пазіцыяй Украіны, якая выступала за стварэнне зоны свабоднага гандлю ў межах АЭП, але адмаўлялася ўваходзіць у Мытны саюз і выступала супраць стварэння наднацыянальных органаў гэтай арганізацыі. З прыходам у 2005 годзе да ўлады прэзідэнта Віктара Юшчанкі перамовы па АЭП былі прыпынены. Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі на сустрэчы ў Алматы 19 снежня 2009 года дамовіліся стварыць Адзіную эканамічную прастору да 1 студзеня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?